Дастаўка і аплата
Аплата
Перадаплата 30% пераводам, астатак — наяўнымі ці пераводам пры атрыманні.
Пры адмене заказу перадаплату вернем.
Юрыдычным асобам — дагавор і акт.
Тэрміны і мінімальны заказ
Заказ — не пазней чым за 7 дн. да свята. Замарожаныя паўфабрыкаты — за 14 дн.
Мінімальны заказ фуршэту — 200 BYN, паўфабрыкатаў — 200 BYN.
Дастаўка
Дастаўляем: Мінск і да 55 км па дарогах ад нас; далей — па дамоўленасці.
Бясплатна пры заказе ад 400 BYN.
Калі заказ меншы — па тарыфе таксі, прыкладна так:
| Адлегласць па дарогах | Прыблізная цана |
|---|---|
| да 10 км | 5–10 BYN |
| 10–20 км | 7–16 BYN |
| 20–30 км | 12–22 BYN |
| 30–40 км | 17–28 BYN |
| 40–50 км | 22–34 BYN |
| 50–55 км | 27–37 BYN |
Цана дастаўкі прыблізная — канчатковую назавём, калі сазвонімся па заказе. Дакладней — па адрасе: праверце яго ніжэй.
Жывяце ў Смалявічах, Усяжы ці ў іншым пасёлку побач? Праверце адрас ніжэй: у крузе на карце назавём прыблізную цану, а далей за 55 км па дарогах дастаўку абмяркоўваем асобна.
Самавываз
Дзе забраць: каля ГЦ «Спектр», ст. м. Уручча. У заяўцы выберыце толькі час.