Пра нас

Мы — Таццяна і Віталь. У шлюбе 29 гадоў, выгадавалі дваіх дзяцей, а цяпер у нас дзве ўнучкі.

Таццяна і Віталь на сваёй кухні

Віталь стаіць ля пліты больш за 20 гадоў і папрацаваў у многіх рэстаранах. Таццяна прыйшла на кухню, калі дзеці былі зусім маленькія: пачынала кухоннай работніцай і вучылася ў мужа — заўсёды хацела быць яму падтрымкай. Потым працавала кухарам халоднага цэха ў італьянскім рэстаране, а разам мы не раз кіравалі кафэ.

Віталь у кухарскай куртцы Таццяна раскладвае закускі па каробках

Аднойчы мы ўдваіх пайшлі на курсы фуршэтнага майстэрства, і з іх пачаліся нашы фуршэты і паўфабрыкаты. Назву YumYarosh прыдумаў наш сын Ілля: у ёй чуваць і наша прозвішча, і нешта вельмі смачнае.

Таццяна з сертыфікатам курсаў «Дело вкуса»

Гатуем разам, на сваёй кухні. У кожнага свае стравы, а новыя прыдумваем супольна. З вамі часцей будзе размаўляць Таццяна, прадукты закупляе і заказы развозіць Віталь. Прадукты бярэм якасныя і на іх не эканомім.

Таццяна і Віталь разам гатуюць закускі

Часцей за ўсё ў нас просяць шпінатны рулет з ласосем, прафітролі з ікрой, жульены, тарталеткі з вэнджанай курыцай, рулецікі і кішы. Самым запамінальным быў дзень нараджэння кампаніі ZARA — сто гасцей. Ці было складана? Сказаць не можам: для нас усё проста.

Фуршэтны стол на дні нараджэння кампаніі ZARA Тарталеткі і келіх шампанскага, побач каробка ZARA

Калі кухня адпачывае, Віталь з’язджае на рыбалку, а Таццяна бярэцца за карціну па нумарах. Марым падарожнічаць, а яшчэ — вырасціць сваю кейтэрынгавую кампанію.

Віталь і Таццяна жартоўна пазіруюць з качалкай

Мы сямейны дуэт з вялікім досведам і гатуем з любоўю і душой. Будзем рады прыгатаваць і для вашага свята.